Вы тут

Новым спікерам Еўрапарламента абрана Раберта Метсола

Раберта Метсола і партрэт былога спікера Еўрапарламента Давіда Сасолі / twitter.com/chedisagio

Новым спікерам Еўрапарламента абрана Раберта Метсола, прадстаўніца Мальты. Ужо ў першым раўндзе выбараў яна атрымала 458 галасоў з 616-ці.

Якраз сёння Метсола споўнілася 43 гады. Яна — юрыст, спецыялізуецца на еўрапейскім праве і палітыцы. Раней Раберта Метсола працавала ў структурах ЕС менавіта як юрыст. З вясны 2013-га — дэпутат Еўрапарламента, уваходзіць у Еўрапейскую народную партыю. У лістападзе мінулага года абраная першым віцэ-спікерам, а апошні тыдзень выконвала абавязкі старшыні Еўрапарламента.

Мэтсола займае прынцыповую пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі. Яна была адной з ініцыятарак першай рэзалюцыі ЕП, прынятай у 2020 годзе і актыўна падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух.

Пасада спікера Еўрапарламента стала вакантнай тыдзень таму пасля смерці ў 65 гадоў Давід Сасолі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.