Новая справа рэйкавых партызан: 40-гадовага мужчыну абвінавачваюць у тэракце

Мужчыну абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў КК / pixabay
Мужчыну абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў КК / pixabay

Пракуратура накіравала ў суд справу саракагадовага беларуса, якога затрымалі ў сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне Навасады-Барысаў.

Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнай блакіроўкі. Следчыя запэўніваюць, што падчас ператрусу ў аўтамабілі мужчыны выявілі незарэгістраваныя пісталеты. Затрымліваючы беларуса, аператыўнікі стралялі яму па нагах.

Мужчыну абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса акт тэрарызму, наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных пуцей, незаконнае набыццё і захоўванне агнястрэльнай зброі. Яшчэ адно абвінавачванне прад'явілі мужчыну паводле артыкула аб абразе прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі