Новае абсталяванне трымалі ў непрыдатным месцы — КДК пра парушэнні ў Смалявічах

Абсталяванне захоўвалі ў халодных ангарах / @kgk_oficial
Абсталяванне захоўвалі ў халодных ангарах / @kgk_oficial

Супраць былога дырэктара аднаго з прадпрыемстваў у Смалявічах распачалі крымінальную справу па факце бяздзейнасці, што выклікала прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам. Пра гэта расказваюць у Камітэце дзяржкантролю.

На прадпрыемстве павінна была з'явіцца інавацыйная камбікормавая вытворчасць, а таксама планавалася мадэрнізаваць перапрацоўчы комплекс па вырабе мясной прадукцыі. На гэтыя мэты ў 2018-2021 гадах прадпрыемству выдзелілі 13 млн рублёў, было закуплена абсталяванне.
Але, як высветлілі кантралёры, праект так і не пачаў працу. "Мантаж і ўстаноўка абсталявання да цяперашняга часу не зробленыя, паколькі дзяржаўнае прадпрыемства не завяршыла будаўніцтва і падрыхтоўку будынкаў для яго размяшчэння", — распавялі ў КДК. А абсталяванне ўвесь гэты час захоўвалася ў памяшканнях без ацяплення з парушэннем патрабаванняў да тэмпературнага рэжыму і вільготнасці. Акрамя таго, на асноўную частку тэхнікі ўжо скончыліся гарантыйныя тэрміны.

Падобная гісторыя і ў Маладзечанскім раёне. Там яшчэ ў 2006 годзе пабудавалі зернесушыльны комплекс, праект абышоўся ў 64 тыс. руб. Але праз хібы, дапушчаныя пры будаўніцтве, зернесушыльны комплекс не выкарыстоўваецца. Супраць былога дырэктара сельгаскааператыва таксама распачалі справу.

Толькі за апошнія паўтара тыдня супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю распачалі 7 крымінальных спраў па фактах парушэнняў на аб'ектах незавершанага будаўніцтва.

Новое оборудование хранили в непригодном месте — КГК о модернизации в Смолевичах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі