Начная атака РФ на Кіеў і Адэсу: гарэлі прамаб'екты, пашкоджаны элеватар

Беспілотнік Shahed-136 у небе над Кіевам / архіўнае фота Reuters

Беспілотнік Shahed-136 у небе над Кіевам / архіўнае фота Reuters

Расіяне атакавалі гэтай ноччу беспілотнікамі Кіеў і Адэсу. Па Кіеве запусцілі больш за 10 дронаў, яны заляталі адначасова з некалькіх кірункаў, паведаміў начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко. Але ўсе яны, са слоў Папко, былі знішчаныя сіламі і сродкамі ўкраінскай сістэмы СПА. Ад падзення абломкаў пашкоджанні атрымалі некалькі нежылых памяшканняў, а таксама гарадскія дарогі ў шэрагу раёнаў горада. Але сур'ёзных разбурэнняў і пажараў няма. Няма і інфармацыі аб пацярпелых.

Пажары як следства атакі дронаў былі гэтай ноччу ў Адэскай вобласці. Тут беспілотнікі ляцелі з боку Чорнага мора. "Сілы супрацьпаветранай абароны працавалі без перапынку амаль тры гадзіны", паведамілі ў аператыўным камандаванні "Поўдзень " Узброеных Сіл Украіны. Мэтай атакі зноў быў порт, а таксама аб'екты прамысловай інфраструктуры. Пашкоджаны элеватар. Нагадаем, расіяне актывізавалі атакі па Адэскай вобласці пасля таго, як у сярэдзіне ліпеня адмовіліся працягваць збожжавую здзелку. Гэтая здзелка агаворвала механізмы экспарту ўкраінскага харчавання праз чарнаморскія парты.

А раніцай паветраная трывога гучала ўжо і ў многіх іншых 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі