Вы тут

"Нобеля" па эканоміцы 2020 прысудзілі "за вынаходніцтва новых фарматаў аўкцыёна"

Пол Мілграм і Роберт Уілсан / twitter The Nobel Prize

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне эканамічных навук у 2020 годзе сталі двое амерыканскіх навукоўцаў: Пол Мілграм і Роберт Уілсан. Яны ўганаравыя прэміяй "за ўдасканалення тэорыі аўкцыёнаў і вынаходніцтва новых фарматаў аўкцыёнаў".

Прысуджэнне "Нобеля" па эканоміцы завяршае Нобелеўскі тыдзень у Стакгольме. Раней былі названыя лаўрэаты прэміі па фізіялогіі і медыцыне, фізіцы, хіміі, літаратуры. А ў мінулую пятніцу была ўручана прэмія міру — яе прысудзілі Сусветнай харчовай праграме ААН за "намаганні па барацьбе з голадам, уклад у паляпшэнне ўмоў для дасягнення міру ў канфліктных рэгіёнах".

Варта адзначыць, што сёлета з-за каранавіруса было вырашана адмяніць традыцыйную ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў у Стакгольме. Запланаваныя толькі прамая трансляцыя ўрачыстай часткі і анлайн-уключэння з лаўрэатамі, у ходзе якіх ім будуць уручаны дыпломы і медалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.