Нікому з затрыманых па справе 4 ліпеня абвінавачванняў не прад'яўлена - МУС

Нікому з затрыманых па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня абвінавачванняў не прад'явілі. Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.  Таксама МУС абвяргае інфармацыю пра, нібыта, 70 затрыманых па справе. У той жа час дакладная лічба Міністэрствам унутраных спраў не называецца, інфармуе БелаПАН.

Паводле звестак праваабаронцаў (верагодна, няпоўных), па падазрэнні ў датычнасці да выбуху затрыманыя восем чалавек: Віктар Ляшчынскі, Ігар Корсак, Сяргей Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі, Ілля Богдан, Антон Койпіш, Таццяна Пякун і Алег Шэлег.

Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё праваабаронца Алесь Бяляцкі:

"Паводле звестак бацькоў, якія стаяць у чэргах на перадачы, і якія размаўляюць з іншымі сваякамі затрыманых, гэтая колькасць яўна большая. І, на жаль, МУС не дае ніякай больш-менш дакладнай інфармацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі