"Нічога звышнатуральнага": сакратарка выбаркама вылазіла з участка праз акно

"Нічога звышнатуральнага": сакратарка выбаркама вылазіла з участка праз акно

На выбарчым участку №17 Савецкага раёна Мінска жанчына вылазіла з акна па лесвіцы. Пры гэтым з акна за ёй выкідалі нейкую сумку.

Участак размешчаны ў школе №66. У каментары парталу TUT.by старшыня камісіі Сяргей Масейкін патлумачыў, што не адбылося нічога надзвычайнага.

Па яго словах, у кабінеце, дзе была сакратар камісіі, заклініла дзверы. Між тым жанчыне было неабходна прысутпаць да сваіх абавязкаў. "Для таго каб яе вызваліць, па лесвіцы ўлезлі два супрацоўнікі і спрабавалі дзверы адчыніць — гэта значыць, зламаць нейкім чынам. Пакуль ламалі, яна вырашылася сама злезці і забраць свае асабістыя рэчы. І ўсё, так спусцілі яе — яна злезла па лесвіцы — і яе асабістыя рэчы. Потым скончылі з замком — даламалі яго. І выйшлі самі", — распавёў Масейкін.

Старшыня камісіі кажа, што ён ён сам быў адным з двух супрацоўнікаў, якія ламалі дзверы. На відэа, па яго словах, бачна яшчэ супрацоўніка Міністэрства па надзвычайных справах.

"Нічога звышнатуральнага не адбылося", — канстатуе мужчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі