Вы тут

Незаўважная сіла. Размаўляем пра валанцёраў у Беларусі

Валанцёрка "Вясны" Любоў і Ганна Дапшэвічутэ з РАДА

Валанцёры — незаўважная сіла, якая робіць свет лепшым. Яны прымаюць удзел у самых розных ініцыятывах. І звычайна "не свецяцца". Бо тое, што робіцца добраахвотна, — робіцца не дзеля піяру.

Ці ўласціва беларусам валанцёрыць? Як і дзеля чаго людзі робяцца валанцёрамі? Дзе ў Беларусі можна валанцёрыць, акрамя як пад сценамі ізалятара? Што запамінаецца, што ў гэтай працы цяжэй за ўсё? Што змянілася ў валанцёрстве за апошнія паўтара года?

Пра гэта ўсё мы паразмаўляем з генеральнай сакратаркай Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА Ганнай Дапшэвічутэ і валанцёркай праваабарончага цэнтра "Вясна" Любоўю. Стрым пачнецца а 16-й па Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.