The New York Times: з Украіны пачалася эвакуацыя сем'яў расійскіх дыпламатаў

The New York Times: з Украіны пачалася эвакуацыя сем'яў расійскіх дыпламатаў

З Украіны пачалася эвакуацыя сем'яў расійскіх дыпламатаў, піша The New York Times. Версіі пра прычыны такога кроку розныя: ад падрыхтоўкі да магчымага канфлікту да прапагандысцкай акцыі, хітрасці (альбо ўсё разам).

Выданне спасылаецца на амерыканскіх і ўкраінскіх чыноўнікаў (нібыта ўлады ЗША ведалі пра такія планы Расіі яшчэ ў канцы снежня 2021-га). З атрыманых даных вынікае, што 5 студзеня на аўтобусах з Украіны з'ехалі ў РФ жонкі і дзеці расійскіх дыпламатаў. Праз некалькі дзён вярнуліся на радзіму яшчэ каля 30 чалавек — з расійскага пасольства ў Кіеве і консульства ў Львове. У яшчэ двух консульствах РФ ва Украіне таксама ідзе падрыхтоўка да эвакуацыі.

Па-ранейшаму ў заходніх СМІ актыўна абмяркоўваецца магчымая агрэсія Расіі супраць Украіны. Масква такія планы адмаўляе. The New York Times адзначае: амерыканскія службы маюць інфармацыю, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін яшчэ не прыняў рашэння.

Аднак заходнія і ўкраінская выведкі пацвярджаюць планы кіраўніцтва Расіі па наступленні на Украіну. Мяркуецца, што іх могуць рэалізаваць ужо ў студзені-лютым 2022-га. РФ можа сцягнуць да ўкраінскай мяжы да 100 тысяч вайскоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі