Невядомыя закідалі фарбай будынак суда, дзе анархістам далі па 7 гадоў

svaboda.org
svaboda.org

Раніцай 1 сакавіка невядомыя закідалі чырвонай фарбай будынак суда Савецкага раёна Мінска, які нядаўна прысудзіў да 7 гадоў турмы двух анархістаў за атаку на будынак СІЗА №1 і закідванне фарбай Мінгарсуда. Пазней адказнасць за акцыю ўзялі на сябе таварышы асуджаных Мікіты Емяльянава і Івана Комара.

"Крывавыя разводы на сценах вашых судоў далёка не цалкам характарызуюць сутнасць вашай "працы" [...] Мы бярэм на сябе адказнасць за гэтую сімвалічную атаку судзілішча, у якім у нашага таварыша Мікіты Емяльянава паспрабавалі адабраць 7 гадоў жыцця", — заявілі анархісты праз телеграм-канал "Чорная ружа".

Меркаваныя арганізатары акцыі сцвярджаюць, што "вашыя рэпрэсіі і драконавыя тэрміны актывістам анархістычнага руху не палохаюць нас, але толькі распальваюць праведную нянавісць да несправядлівасці".

Прысуд Мікіце Емяльянаву і Івану Комару быў абвешчаны 12 лютага. Іх затрымалі 20 кастрычніка пасьля спробы падпаліць дзверы ў СІЗА №1 ( "Валадарцы").

На судзе былі агучаныя тры эпізоды. У верасні 2019 года хлопцы кінулі лямпачкі з фарбай у будынак Мінскага гарадскога суда, калі там праходзіў суд над анархістам Дзмітрыем Паліенкам. Учынак быў расцэнены як псаванне маёмасці. Да суда юнакі кампенсавалі шкоду — 143 рублі таму пазову суд не выстаўляў.

Пасля гэтага, у кастрычніку, анархісты двойчы спрабавалі закідаць кактэйлем Молатава дзверы ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Першы раз запальная сумесь не загарэлася, другі раз будынку быў нанесены ўрон на 1 рубель 48 капеек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі