Невядомыя ўскрылі аўтамабіль Аляксандра Казуліна і скралі дакументы (фота)

Сёння ўначы невядомыя ўскрылі аўтамабіль Аляксандра Казуліна, які знаходзіўся каля яго дома. З машыны зніклі дакументы сваякоў палітыка. Пра гэта Аляксандр Казулін распавёў у размове з карэспандэнтам Еўрарадыё. “Шкло практычна разбітае. Вялікая трэшчына. Бачна, што спрабавалі ўціснуць яго. Забралі дакументы сваякоў. Відаць, думалі, што мае. Іншага нічога не забралі. Мы выклікалі міліцыю. Вядома пратакол, экспертыза, адбіткі пальцаў і ўсё астатняе”.



Фота: Віталіна Грахоўская, Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі