Непрызнаныя для нелегітымнага: з кім яшчэ можа сустрэцца Лукашэнка?

Узгадваем “дзяржавы”, якія не прызнае пераважная большасць краінаў свету / калаж Улада Рубанава  
Узгадваем “дзяржавы”, якія не прызнае пераважная большасць краінаў свету / калаж Улада Рубанава  

Летась Лукашэнка наведаў прэзідэнта “Рэспублікі Абхазія”, а сёлета да грамадзяніна Беларусі з візітам прыехаў кіраўнік “ДНР”. Гэта можна б было залічыць у дасягненні замежнай палітыкі РБ, калі б не адно “але” — пераважная большасць краін свету не прызнае гэтыя квазі-дзяржавы.  

Еўрарадыё ўзгадвае дзяржаўныя ўтварэнні, якія не знойдзеш на палітычнай карце свету. Аднак не факт, што гэта перашкодзіць Лукашэнку наладзіць з імі дыпламатычныя стасункі.

Прыднястроўе

Непрызнаныя для нелегітымнага: з кім яшчэ можа сустрэцца Лукашэнка?

Прыднястроўе — частка Малдовы, якая мяжуе з Украінай. Абедзве краіны, ды і ўвесь зямны шар, незалежнасць гэтага тэрытарыяльнага ўтварэння не прызнае. Акрамя Абхазіі, Паўднёвай Асеціі і Нагорнага Карабаха — іншых краін з “Клубу непрызнаных”.

Жыхары так званага Прыднястроўя некалькі гадоў таму выказаліся на рэферэндуме за далучэнне да Расіі, аднак афіцыйная Масква бачыць яе як частку Малдовы. Але не будзем забываць, што раней такое Крэмль казаў і “Л/ДНР”.

Узброены канфлікт, які ўспыхнуў паміж Кішанёвам і Ціраспалем, атрымалася спыніць з дапамогай расійскіх вайскоўцаў. Сёння расійская база фактычна забяспечвае суверэнітэт Прыднястроўя.

Прыднястроўе вядзе актыўны гандаль з краінамі ЕС, выпускаючы прадукцыю пад маркіроўкай “Made in Moldova”. Сярод партнёраў таксама і краіны Мытнага саюза.

Прыднястроўе нагадвае лукашэнкаўскую Беларусь у мініяцюры: аўтарытарная ўлада, савецкія дэкарацыі, падтрымка Расіі. Нават сцяг чырвона-зялёны. Таму наладжванне стасункаў з рэжымам Лукашэнкі не выглядае як нешта нерэальнае.

Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка

Непрызнаныя для нелегітымнага: з кім яшчэ можа сустрэцца Лукашэнка?

Страчаны рэгіён на самым захадзе Афрыкі, па суседстве з Марока, Маўрытаніяй і Алжырам. Калісьці належаў Марока і Маўрытаніі, аднак пасля сыходу іспанцаў заявіў аб незалежнасці.

Тэрыторыя амаль бязлюдная: 260 тысяч чалавек расселеныя шчыльнасцю адзін чалавек на квадратны кіламетр. Вельмі бедная аграрная краіна з бясконцымі баявымі канфліктамі ўздоўж межаў.

У адрозненне ад большасці герояў нашага спісу, САДР прызнаная многімі краінамі, іх каля шасцідзесяці. Беларусь не прызнала. Пакуль што.  

Самалілэнд 

Непрызнаныя для нелегітымнага: з кім яшчэ можа сустрэцца Лукашэнка?

Самалійская рэспубліка ў Афрыцы ніколі не была цэлай і непадзельнай дзяржавай. Ад дня набыцця сваёй незалежнасці яна знаходзілася ў стане перманентнай грамадзянскай вайны. Шматлікія народнасці ваявалі паміж сабой за кантроль над тэрыторыяй.

У 1991 годзе 5 штатаў, якія знаходзяцца на поўначы краіны, аб'ядналіся, а ў 2003-м правялі рэферэндум і абвясцілі сваю незалежнасць. Яны назваліся Самалілэндам. Але з таго часу ні адна краіна ў свеце так і не прызнала самастойнасць новай дзяржавы. Тым не менш яна застаецца самай вялікай з непрызнаных рэспублік: там пражывае каля 3 млн чалавек.

Здаецца, Лукашэнку няма чаго рабіць у збяднелым Самалілэндзе. Аднак патэнцыйныя 3 млн чалавек, якія прызнаюць яго легітымнасць, могуць і спакусіць да двухбаковых стасункаў.  

Сіленд
 

Непрызнаныя для нелегітымнага: з кім яшчэ можа сустрэцца Лукашэнка?

Сіленд — самая маленькая з непрызнаных дзяржаваў. Яна размясцілася на марской платформе ля брытанскага ўзбярэжжа і знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Злучанага каралеўства.

Дзясятак падобных збудаванняў узвялі ў гады Другой сусветнай, каб адбіваць напад немцаў з дапамогай артылерыйскіх прылад. Пасля вайны платформу захапіў адстаўны брытанскі афіцэр Рой Бейтс, які ў 1967 годзе аб'явіў аб стварэнні незалежнай дзяржавы — княства Сіленд. Яго суверэнітэт да гэтага часу не прызнала ні адна краіна ў свеце. Гэтая акалічнасць не перашкодзіла Сіленду абзавесціся ўласнымі канстытуцыяй, гербам, гімнам, валютай (сілендскі долар) і царквой.

За сваю гісторыю Сіленд перажыў путч, напад брытанцаў і пажар. Пасля смерці Бейтса княства ўзначаліў яго сын.

Пастаянна на платформе ніхто не жыве. Унутры "марская дзяржава" нагадвае звычайную кватэру.

Нягледзячы на памеры “дзяржавы”, гэта добры варыянт для Лукашэнкі, бо яна знаходзіцца ў Еўропе: прапаганда зможа хваліцца не толькі сустрэчамі з венгерскімі чыноўнікамі.

P.S. “Паўднёвую Асецію” і “ЛНР” мы ўзгадваць не сталі. Перашкодаў да іх прызнання ў Лукашэнкі ўжо няма. Асабліва пасля сустрэч з прадстаўнікамі “Рэспублікі Абхазіі” і “ДНР”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі