Непітушчых у Беларусі — каля 12%

Непітушчых у Беларусі — каля 12%

Больш за 30% беларусаў перасольваюць ежу, дадаючы соль ва ўжо гатовыя да ўжывання прадукты. Гэта негатыўна адбіваецца на іх здароўе, заявіла на прэс-канферэнцыі 17 траўня намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Таццяна Мігаль, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".

Эксперт паведаміла, што ў 2016 годзе ў нашай краіне прайшло маштабнае медыцынскае даследаванні Steps ("Крокі"). Падчас яго спецыялісты ацэньвалі, наколькі жыхары Беларусі схільныя да ўзнікнення і развіцця самых распаўсюджаных неінфекцыйных захворванняў — сардэчна-сасудзістых, анкалагічных і эндакрынных. 

Даследаванне паказала, што паляць у Беларусі 29,6% насельніцтва. Непітушчых у нашай краіне — толькі 12%. 13% ​​беларусаў маюць недастатковую фізічную актыўнасць,а праблемы з артэрыяльным ціскам — больш за 53% насельніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі