Нелегальны ўвоз паветраных шарыкаў перапынены на ўкраінска-беларускай мяжы

Памежнікі разам з мытнікамі за мінулыя суткі выявілі 7 фактаў кантрабанды на беларуска-ўкраінскай мяжы. Як паведамляе "Інтэрфакс", кантрабандным грузам апынуліся пасцельная бялізна, жаночая і дзіцячая вопратка, абутак, курткі, газавы пісталет, віншавальныя паштоўкі, канверты і паветраныя шарыкі.

Як адзначаюць супрацоўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэта, сума канфіскаванай кантрабанды за суткі склала 606 млн. рублёў.

Асноўная частка гэтай сумы — 9 буйнагабарытных сумак са скуранымі і футравымі вырабамі. Іх памежнікі разам з міліцыяй і падатковай службай выявілі ў хаце жыхара вёскі Вялікарыта (Брэсцкая вобласць). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі