Нелегал праехаў больш за 350 км пад дном школьнага аўтобуса

Ён учапіўся за дно аўтобуса, на якім брытанскія школьнікі вярталіся з экскурсіі ў Францыю. Незаўважаным мужчына перасёк Ла-Манш, а затым змог прычапіцца да дна аўтобуса і даехаць да Бірмінгема, адзначае newsru.com.

Мужчыну затрымалі 19 верасня. Па сведчаннях відавочцаў, пры затрыманні нелегал быў цалкам знясілены. Па словах дырэктара школы Ліама Нолана, гэты выпадак можа пакласці канец школьным экскурсіям. 

Фота — The Daily Mail

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі