Некаторым замежнікам у Беларусі дазволяць не запаўняць міграцыйныя карты

Некаторым замежнікам у Беларусі дазволяць не запаўняць міграцыйныя карты

Некаторыя замежнікі змогуць не запаўняць міграцыйную карту пры візіце ў Беларусь. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык на брыфінгу ў чацвер, інфармуе tut.by

Такое пагадненне было дасягнутае на пасяджэнні міжведамаснай беларуска-расійскай рабочай групы па міграцыйнай палітыцы, якое прайшло ў Гродне на мінулым тыдні. Па словах дыпламата, беларускі бок на пасяджэнні адказаў на ўсе расійскія пытанні, якія датычылі візавай тэматыкі. 

Падпісаны пратакол да пагаднення аб міграцыйнай карце 2004 года яшчэ павінен прайсці ратыфікацыю. Але калі ён набудзе моц, то міграцыйную карту змогуць не запаўняць дзве катэгорыі замежнікаў:

— тыя, хто ўязджае у РФ пры наяўнасцi дазволу на часовае і пастаяннае пражыванне ў Расіі;

— тыя, хто ўязджае ў Беларусь, каб наведаць толькі яе, без далейшага транзіту ў Расію.

Таксама на пасяджэнні абмяркоўвалася тэму ўзаемнага прызнання візаў ды іншых дазволаў на ўезд для транзіту. Па словах Мірончыка, гэтая праблема стала актуальная з восені мінулага года, калі Расія перастала пускаць замежнікаў праз беларуска-расійскую мяжу. 

Беларускія прадстаўнікам патлумачылі расійскім калегам палажэнні бязвізавага указа Аляксандра Лукашэнкі. У прыватнасці, бязвізавы ўезд у Беларусь не распаўсюджваецца на прыбыццё авіярэйсамі з Расіі і назад, не дае магчымасці для ўезду уладальнікам дыпламатычных, службовых і спецпашпартоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі