Некалькім добрушскім дзецям БТ прыпісала нядбайных бацькоў
Бацькі некалькіх дзяцей з Добруша звярнуліся ў пракуратуру з заявай на неправамоцныя дзеянні мясцовых і рэспубліканскіх чыноўнікаў. Гэта здарылася пасля таго, як некалькіх дзетак са станцыі юных тэхнікаў горада Добруша без згоды бацькоў вывезлі ў Мінск нібы для ўдзелу ў выставе. Бацькоў нават не паінфармавалі пра гэта. Пасля паездкі бацькі заўважылі сваіх дзетак на экранах тэлевізараў у якасці герояў сюжэту аб праблемных сем’ях. Журналісты тэлебачання сказалі, што бацькі гэтых малых п’яніцы і беспрацоўныя. Пасля ўбачанага дзеці ў шокавым стане, у школе з іх спяшаюцца пакпіць.
Як паведамляе “Белорусский партизан”, дазвол на ўдзел у гэтай акцыі сапраўды быў выпісаны, але на зусім іншых дзетак, сапраўды з праблемных сем’яў. А на здымках у Мінску апынуліся зусім іншыя героі, каб не было зрыву мерапрыемства.