Вы тут

Не вядомы раней сшытак з вершамі Багдановіча знайшлі ў архіве Максіма Горкага

Фота: БЕЛТА

Невядомы верш Максіма Багдановіча знойдзены ў сшытку з вершамі паэта. Падрабязнасці сенсацыйнай знаходкі паведаміла намесніца дырэктара Інстытута сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук Дар'я Маскоўская, інфармуе БЕЛТА

Яна нагадала, што ў Расіі сёлета шырока адзначаецца 150-годдзе з дня нараджэння Максіма Горкага. Таму Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы ініцыяваў паўторнае і больш стараннае вывучэнне сувязяў расійскага пісьменніка з сям'ёй Багдановічаў. Максім Горкі і бацька паэта Адам Багдановіч ажаніліся з роднымі сёстрамі ВолжыныміКацярынай (Максім Горкі) і Аляксандрай (Багдановіч). Для Адама Багдановіча гэта быў другі шлюб, ад першага ў яго ўжо былі тры сыны — Вадзім, Максім і Леў

У архіве Максіма Горкага выпадкова і знайшлі сшытак з вершамі беларускага паэта. Дагэтуль яго шукалі амаль 100 гадоў. Пра сшытак вядома з перапіскі Максіма Горкага. "Тады яго не знайшлі. Але сшытак ніхто не хаваў, проста ў архіве ён, на жаль, трапіў не ў тую тэчку", — патлумачыла Дар'я Маскоўская.

На сшытку стаіць дата, прастаўленая рукой самога Максіма Багдановіча, — 1913-1914 гадаы. У той час ён жыў у Яраслаўлі і вучыўся ў Дзямідаўскім ліцэі. 

Невядомым для даследчыкаў выявіўся адзін з вершаў, напісаны на рускай мове. Прычым Максім Багдановіч пазначыў, што дае пераклад з беларускай. Але даследчыкі нідзе і ніколі не бачылі апублікаваным ні беларускі арыгінал верша, ні яго рускамоўны пераклад.