Не вайна, а спецаперацыя: жартоўны тлумачальны слоўнік расійскай цэнзуры

Можа, і спатрэбіцца каму-небудзь такі слоўнік / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Можа, і спатрэбіцца каму-небудзь такі слоўнік / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Уварванне Расіі ва Украіну распрапаганда цынічна ахрысціла "спецыяльнай ваеннай аперацыяй". Раскамнагляд забараніў у публічнай прасторы пазначаць агрэсію войскаў РФ "вайной" і "нападам".

Сюррэалізм таго, што адбываецца, падштурхнуў Еўрарадыё на складанне жартоўнага расійскага ваенна-дыпламатычнага тлумачальнага слоўніка. Думаем, што ён цалкам мог б растлумачыць, што на самай справе маюць на ўвазе афіцыйныя расійскія ведамствы, калі называюць рэчы не сваімі імёнамі. Магчыма, нешта з гэтых азначэнняў нават мільгане ў будучых прэс-рэлізах Мінабароны РФ.

Але ўсё ж мы вельмі спадзяёмся, што гэты жартоўны слоўнік не стане настольнай кнігай расійскіх чыноўнікаў.

Не война, а спецоперация: шуточный толковый словарь российской цензуры
"Рускі мір" у Харкаве / “Всевидящее ОКО”

Атака з ужываннем усіх відаў зброі, у тым ліку забароненай — "наступальныя дзеянні".

Беларусь — "брацкая рэспубліка для папаўнення запасаў і камфортнага адпачынку".

Ваенная агрэсія ў чужой краіне — "воінскі абавязак".
Ваенная выведка ЗША — "недарэчная арганізацыя".
Ваенныя страты расійскага войска — "дэзынфармацыя аб знікненні вайскоўцаў".
Вайна ва Украіне — "вызваленчая спецаперацыя".
Вайскоўцы-інваліды — "вайскоўцы, якія часткова страцілі магчымасць весці баявыя дзеянні".
Выбух боепрыпасу/бомбы — "воплеск".

Не война, а спецоперация: шуточный толковый словарь российской цензуры
Наступствы "вызваленчай спецаперацыі" УС РФ / ДСНС України

Гібель мірнага ўкраінскага насельніцтва — "выдаткі вызваленчай спецаперацыі".

Долар — "пераацэненая неліквідная валюта недружалюбнай краіны".

Загінулыя расійскія салдаты — "зніклыя з поля зроку вайскоўцы".
З
аходнія краіны — "асуджаныя на выміранне недружалюбныя дзяржавы".
З
ахоп самастойнай суверэннай дзяржавы — "дэмілітарызацыя/дэнацыфікацыя Украіны".
Згарэлая расійская бранятэхніка — "сродкі перамяшчэння, якія нязначна змянілі колер".

Крах расійскага рубля — "упэўнены адмоўны рост нацыянальнай валюты".

Любы будынак ва Украіне — "аб'ект вайсковай інфраструктуры".

Не война, а спецоперация: шуточный толковый словарь российской цензуры
Разбураны будынак радзільні ў Марупалі і цяжарная дзяўчына, якую расспрапаганда назвала "акторкай" / УНИАН — новости Украины

Мазыр — "беларуская пускавая ракетная пляцоўка".
М
іністр абароны Расіі Сяргей Шайгу — "спецыяльны аператар ваенізаванага аб'яднання".

Нагода для ўварвання — "абарона мірнага рускамоўнага насельніцтва".
НАТА — "слабая недружалюбная мілітарызаваная структура".

Палонныя расійскія салдаты — "прафесійныя ўкраінскія акторы".
Параза расійскіх войскаў — "тактычнае прыпыненне наступальных дзеянняў".
П
ахавальнае паведамленне — "апавяшчэнне аб знікненні".
Перамовы аб міры — "тлумачальная праца з нацыстамі".
П
рэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў — "голас галоўнага аператара".

Не война, а спецоперация: шуточный толковый словарь российской цензуры
"Прафесійныя ўкраінскія акторы" / t.me/BiletskyAndriy

Радзільня ў Марыупалі — "база эсэсаўцаў".
Раненне — "невялікае паглыбленне ў арганізме вайскоўца".
Расійскія вайскоўцы ва Украіне — "група ўзброеных, патрыятычна настроеных людзей".
Р
асійскія салдаты тэрміновай службы ў палоне — "вайскоўцы, якія не паспелі падпісаць кантракт".

Санкцыі Захаду — "часовыя слабаэфектыўныя эканамічныя дзеянні недружалюбных краін".
Стральба — "чарада нязначных воплескаў".

Не война, а спецоперация: шуточный толковый словарь российской цензуры
"Сродкі перамяшчэння, якія нязначна змянілі колер" / t.me/BiletskyAndriy

Татальнае разбурэнне грамадзянскай інфраструктуры Украіны — "умела спланаваная правакацыя нацыстаў".

Украіна — "тэрыторыя, часова акупаваная ўкраінцамі".
У
краінскае цывільнае насельніцтва — "нацысты без зброі".
У
краінская атамная электрастанцыя — "ваенны аб'ект праціўніка, які падлягае захопу".
У
краінскія вайскоўцы — "нацысты са зброяй".
У
краінскія гарады — "палігон Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі".
У
краінскія птушкі — "этнічна арыентаваная біялагічная зброя".
Уладзімір Пуцін — "аператар".

Хімічная зброя — "непрыдатнае для выкарыстання жывой сілай праціўніка паветра".

Ядзерная вайна — "высокарадыеактыўная спецаперацыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.