Названы склад зборнай Беларусі па біятлоне на наступны этап Кубка свету

Названы склад зборнай Беларусі па біятлоне на наступны этап Кубка свету

Названы склад зборнай Беларусі па біятлоне на 6-ы этап Кубка свету, які 18-21 студзеня пройдзе ў Антхольцы ў Італіі. Адзначым вяртанне ў яе склад пасля перапынку Уладзіміра Чапеліна і Дар’і Юркевіч.

Як інфармуе biathlon_online, у складзе жаночай беларускай зборнай будуць Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дынара Алімбекава і Дар’я Юркевіч. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі выступяць Сяргей Бачарнікаў, Максім Верабей, Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі і Дзмітрый Абашаў.

Этап Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы стане апошнім перад Алімпійскімі гульнямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі