Названая дата перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС

Чарговы раўнд перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пройдзе на наступным тыдні ў Бруселі. Пра гэта 19 лістапада ў Мінску паведаміў дырэктар дэпартамента Расіі, "Усходняга партнёрства", Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд.

Нагадаем, ЕС запрасіў Беларусь да пачатку перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму яшчэ ў 2011 годзе. Аднак толькі год таму на саміце "Усходняга партнёрства" ў Вільні міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая пачаць такія перамовы.

На сённяшні дзень Беларусь — адзіная краіна "Усходняга партнёрства", грамадзяне якой плацяць за шэнгенскую візу не 35, а 60 еўра.

19 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча з Гунарам Вігандам міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Гаворка ішла пра бягучыя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння паміж нашай краінай і Еўрасаюзам.

Віганд: З уладамі гаварыў пра рэформу адукацыі, самакіраванне і палітвязняў

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі