У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год

У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год

23 траўня ў культурнай прасторы ЦЭХ у Мінску адкрыецца фотавыстава World Press Photo 2018. У сталіцу прывязуць 130 працаў найлепшых фатографаў свету за апошні год.


World Press Photo — міжнародны фотаконкурс, які праводзіцца з 1955 года. Сёлета журы атрымала 73 044 фотаздымкі ад 4548 фатографаў са 125 краін. Штогод 45 найлепшых фота робяцца асновай для міжнароднай выставы. Журы адзначае іх у васьмі катэгорыях: "Праблемы сучаснасці", "Агульныя навіны", "Прырода", "Людзі", "Спорт", "Аператыўныя навіны", "Доўгачасовыя праекты", "Навакольнае асяроддзе".
Пераможцам сёлетняга конкурсу прызнаны фотаздымак венесуэльскага фатографа Раналду Шэміта, зроблены падчас антыпрэзідэнцкіх пратэстаў у Каракасе. 

У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Ранальда Шэміт / Ronaldo Schemidt Венесуэла, Agence France-Presse.
3 траўня 2017 года 28-гадовы Хасэ Віктар Салясар Бальса загарэўся падчас сутыкненняў са спецназам, у якія перараслі пратэсты супраць прэзідэнта Нікаляса Мадура ў Каркасе, Венесуэла.

Еўрарадыё склала для вас падборку здымкаў за 2018 год:

У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Айвар Прыкет / Ivor Prickett Iрландыя, для The New York Times.

15 сакавіка 2017 г.
Мірныя жыхары стаяць у чарзе, каб атрымаць гуманітарную дапамогу. Усход Масулу.
10 ліпеня, пасля некалькіх месяцаў баёў, іракскі ўрад абвесціў Масул вызваленым ад "Ісламскай дзяржавы" ("Даіш"), але сутыкненні працягваліся ў адасобленых раёнах гораду. Усходнія раёны Масулу вызвалілі напрыканцы студзеня 2017 года. Заходнія ж, асабліва шчыльна забудаваны стары горад, заваяваць было цяжэй. Тысячы цывільных жыхароў былі забітыя пад перакрыжаваным агнём. Ацалелыя засталіся амаль што без харчоў і вады.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Айвар Прыкет / Ivor Prickett Iрландыя, для The New York Times.

12 ліпеня 2017 г.
Жаўнеры ІВАП апякуюцца хлопчыкам, які, як падазраецца, быў жывым шчытом для ваеўнікоў "Даішу" падчас уцёкаў. Прыкідваючыся мірным жыхаром ваенны выносіць хлопчыка з зоны баявых дзеянняў.


У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Еска Дэнцэль / Jesco Denzel Нямеччына, laif.

24 лютага 2017 года. Човен з турыстамі з Лагас-Марына плыве па каналах Макока – старажытнай рыбацкай вёскі, якая разраслася да вялізнага стыхійнага паселішча на берагах Лагаскай лагуны. Горад Лагас, Нігерыя.
Насельніцтва Макока – блізу 150 000 чалавек, шмат хто жыве тут не адно пакаленне. Але Лагас імкліва расце: нерухомасць ля прыбярэжнай паласы ў дэфіцыце, робяцца захады, каб разбурыць такія паселішчы, як Макока, і пабудаваць жытло для заможных.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Рогер Турэсан / Roger Turesson Швецыя, Dagens Nyheter.

9 красавіка 2017 года. Натоўп чакае пачатак Пхеньянскага марафону на стадыёне імя Кім Ір Сэна; Ахоўнік ахоўвае выхад. Пхеньян, Паўночная Карэя.
Больш за 50 000 гледачоў сцякліся на старт марафону. Тысячы людзей сабраліся на вуліцах паўночнакарэйскай сталіцы абапал маршруту, які пройдзе праз такія важныя пункты, як Трыумфальная арка, сквер Кім Ір Сэна і Вялікі тэатр. Паўночная Карэя – ці не самая адасобленая краіна на свеце. Вакол дынастыі Кімаў выгадаваўся культ асобы, пачынаючы ад Кім Ір Сэна (Вялікага Кіраўніка) да яго сына Кім Чэн Іра (Дарагога Кіраўніка) і ягонага ўнука, цяперашняга вярхоўнага правадыра Кім Чэн Ына. У Паўночнай Карэі дзяржава кантралюе літаральна ўсё. Сродкі масавай інфармацыі – пад каўпаком, іншаземная прэса не дапускаецца, а калі дапускаецца, дык яе праца вядзецца пад пільным наглядам.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Гэба Хаміс / Heba Khamis Eгіпет.

28-гадовая Вэроніка масажуе грудзі сваёй 10-гадовай дачцэ Мішэль пад позіркамі іншых дзяцей.
6 лістапада – 7 снежня 2016 года. Прасаванне грудзей – традыцыйная практыка ў Камеруне. Яна ўключае ў сябе масажаванне або сцісканне грудзей дзяўчатам-падлеткам, каб спыніць ці замарудзіць рост. Гэта робіцца ў спадзеве адцягнуць полавае выспяванне, каб прадухіліць згвалтаванне або сексуальныя дамаганні. Прасаванне грудзей зазвычай робіць маці дзяўчыны або старэйшая сваячка. Тэхніка прасавання адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёну краіны. Некаторыя звязваюць грудзі папругай, іншыя награваюць тачыльны камень, шпаталь або таўкачык і прасуюць або масажуюць імі грудзі.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Джорд Стайнмэц / George Steinmetz ЗША, для National Geographic.

20 June 2016.
Работнікі апрацоўваюць мяса ў галоўнай разніцы фірмы "Дзіньло Міт" у Шань-Дуне на ўсходзе Кітаю.
Імклівы рост прыбыткаў насельніцтва памяняў рацыён кітайцаў і павялічыў попыт на мяса, малочныя вырабы і паўфабрыкаты. Кітай мае ў сваім распараджэнні 12% ворных земляў планеты каб пракарміць 19% яе жыхароў. Новыя тэхналогіі і сельскагаспадарчыя рэформы даюць толькі частковае развязанне праблемы, бо фермеры і моладзь уцякаюць у гарады, пакідаючы вясковае насельніцтва, якое старэе, а зямля забруджваецца прамысловасцю.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Эспэн Расмусэн / Espen Rasmussen Нарвегія, Panos Pictures, VG.

24 September 2017
45-гадовы Лоры Котрыл, лідар амерыканскага неанацысцкага руху, паліць электронную цыгарэту ў сваім доме ў Чарлстане, штат Заходняя Вірджынія.
Фатограф праехаўся праз тры штаты, сустрэўшы па дарозе разнастайных людзей: ад актывістаў ультраправага руху да патрыётаў, а таксама тых, хто моцна незадаволены ўрадам ЗША.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
© Ніл Олдрыдж / Neil Aldridge ПАР.

21 верасня 2017 года. Маленькі белы паўднёвы насарог напампаваны заспакаяльнымі прэпаратамі і з завязанымі вачыма. Неўзабаве жывёлу выпусцяць у дзікую прыроду блізу дэльты Акаванга, Батсвана, пасля транспартавання яго з ПАР, з мэтай абараніць ад браканьераў.
Белыя паўднёвыя насарогі лічацца "патэнцыйна ўразлівымі". Парашок з насарогавага рога дзякуючы яго медыцынскім уласцівасцям – багаты трафей, асабліва ў В’етнаме і Кітаі, дзе ён выкарыстоўваецца як лёгкі наркотык. Цэны на рогі вагаюцца ад 20 да 50 тысяч еўраў за кілаграм. Незаконны адстрэл насарогаў у ПАР скочыў ад 13 за 2007 год да 1215 у 2014 годзе, і хоць стуль гэтыя лічбы трохі зменшыліся, страты ўсё адно вялізныя. Батсвана ратуе насарогаў ад браканьераў у ПАР і аднаўляе іх папуляцыю ў сваіх гадавальніках, дзе ўмовы максімальна набліжаюцца да натуральных.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Томас Пэшак / Thomas P. Peschak.

1 сакавіка 2017 года. Гістарычны здымак афрыканскай калоніі пінгвінаў, зроблены ў самым канцы ХІХ стагоддзя робіць відавочным кантраст з малой колькасцю птушак у 2017 годзе, у тым самым месцы, на выспе Галіфакс, Намібія. Некалі калонія налічвала больш за 100 000 пінгвінаў.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Кадыр ван Лёгёйзэн / Kadir van Lohuizen Нідэрланды, NOOR Images.

Папераперапрацоўчы завод у Шызаі, Токіа, Японія. Працуе з 1969 г.
Чалавецтва выпрацоўвае больш смецця, чым раней. Паводле даследаванняў Сусветнага банку, свет прадукуе 3,5 млн тонаў цвёрдага смецця за дзень, у 10 разоў больш, чым 100 гадоў таму. Сметнішчы і звалкі запаўняюцца, і Сусветны эканамічны форум паведамляе, што да 2050 года ў акіянскай вадзе будзе плаваць пластыка паводле вагі больш, чым рыбы. Дакументацыя ўтылізацыі смецця па ўсім свеце адлюстроўвае, наколькі па-рознаму грамадствы даюць (або не даюць) рады са смеццем.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Масфікур Ахтар Соган / Md Masfiqur Akhtar Sohan Бангладэш, NurPhoto Agency.

9 верасня 2017 года. Група людзей з народу рахінг’я ў намётавым мястэчку Леда ля гораду Кокс-Баджар назірае, як гараць дамы ў сумежнай М’янме.

Пасля таго, як вайскозцы з Войска вызвалення араканскіх рахінг’я (ВВАР) у жніўні штурмавалі пастарунак м’янмаўскай паліцыі, на вёскі народу рахінг’я здзейснілі напад. Дамы былі спаленыя, што прывяло да масавых уцёкаў людзей у Бангладэш. Да канца лістапада часткова або дашчэнту былі знішчаныя больш за 350 вёсак.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Айвар Прыкет / Ivor Prickett Iрландыя, для The New York Times.

10 ліпеня Надгіра Азіз назірае, як працаўнікі іракскай цывільнай абароны выкопваюць парэшткі ейных сваякоў з дому ў старым горадзе.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Кевін Фрае / Kevin Frayer Канада, Getty Images.

Уцекачы-рахінг’я нясуць свае рэчы, ідучы па бангладэшскім баку ракі Наф, пасля ўцёкаў з М’янмы.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Кевін Фрае / Kevin Frayer Канада, Getty Images.

Хлопчык плача, караскаючыся на машыну, якая размяркоўвае дапамогу ля лагеру ўцекачоў Балюкалі, што ў горадзе Кокс-Баджар.


У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Фаўста Падавіні / Fausto Podavini Італія.

Дзеці народнасці кара гуляюць на беразе ракі Ома.
24 ліпеня 2011 года – 24 лістапада 2017 года. ГЭС !Гільгель Гібэ III" на рацэ Ома ў Эфіопіі ўплывае не толькі на людзей, якія жывуць у яе даліне, але і на прыбярэжных жыхароў возера Туркана, у якое ўпадае рака ў Кеніі.

Людзі васьмі розных народнасцяў жывуць у басейне ракі ў далікатным балансе з асяроддзем, у харчовым пытанні спадзеючыся на раку. Эфіопскі ўрад бачыць ГЭС каштоўнай крыніцай электрычнасці і вады для буйных сельскагаспадарчых праектаў, а таксама турыстычнай прынадай і адпрэчвае ўсе закіды пра адмоўны ўплыў на навакольнае асяроддзе. Крытыкі звяртаюць увагу на звужэнне біялагічнай разнастайнасці, падзенне ўзроўню вады ў возеры Туркана, змяншэнне ўрадлівай глебы, якая вымываецца штогадовымі павадкамі, і адсяленне традыцыйных народаў. Фатограф наведаў даліну з мэтай паразважаць, якую рызыку для балансу прыроды і чалавека нясуць з сабой фінансавыя ўкладанні.

У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Яспэр Дуст / Jasper Doest Нідэрланды.

Спадар Амакакі (злева) рыхтуецца быць нянькай для Сакуры, макакі ягонага суседа, спадара Амагая.
15 студзеня 2016 – 2 кастрычніка 2017 года. Апошнімі гадамі японская макака, больш вядомая як снежная малпа, селіцца ўсё бліжэй да людзей. Калі звычкі макакі змяніліся, жывёліна страціла страх, пачала красці збожжа і цяпер разглядаецца як шкоднік. Нягледзячы на афіцыйную абарону з боку японскіх уладаў, якая дзеіць з 1947 года, некаторыя мясцовыя законы дазваляюць прыручаць макак для забаўляльнай індустрыі. Бізнес, звязаны з макакамі, існуе ў Японіі амаль тысячу гадоў.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Эдам Фэргусан / Adam Ferguson Aўстралія, для The New York Times.

15-гадовая Фалмата.
Дзяўчат прымусілі ўпрыгожыцца, абвязалі выбухоўкай і загадалі ўзарваць сябе ў людным месцы, але ім удалося ўцячы і паклікаць на дапамогу. "Бо-ко Харам" – базаваная ў Нігерыі ваенізаваная групоўка, чыя назва перакладаецца як "Заходняя адукацыя забаронена!", падкрэслена зрабіла мішэнню школы і з 2014 года ўжо скрала больш за 2000 жанчын і дзяўчат. Шахідкі разглядаюцца вайскоўцамі як новы від зброі. Групоўка выкарыстала 27 дзяўчат у атаках тэрарыстаў-смяротнікаў у першай чвэрці 2017 года, а на год раней за такі самы адцінак часу – толькі 9.
У Мінску адкрыецца знакамітая фотавыстава з 130 найлепшымі здымкамі за год
Anna Boyiazis, “Finding Freedom in the Water”.

Вучаніцы з пачатковай школы Кіджыні вучацца плаванню і ратаванню на водах, блізу пляжу Муюні.

Фотавыставу World Press Photo 2018 ужо цяпер можна наведаць у Гродне. У Мінску яна будзе працаваць з 23 траўня да 12 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі