Найдаражэйшы футбаліст свету забіў у першым жа матчы

Праўда, матч чацвёртага тура чэмпіянату Іспаніі з “Вільяррэалам” скончыўся для каралеўскага клуба толькі нічыёй — 2:2, перадае ВВС.



У пачатку верасня “Рэал” набыў Бэйла ў лонданскага “Тотэнхема” за рэкордную ў гісторыі футбола суму ў 100 мільёнаў еўра.


 
Папярэдні рэкорд быў таксама пастаўлены “Рэалам”: за Крышціану Раналду мадрыдцы заплацілі англійскаму “Манчэстэр Юнайтэд” болей за 93 мільёны еўра.



Гарэт Бэйл, кантракт якога разлічаны на шэсць гадоў, стаў таксама і самым высокааплатным футбалістам свету: паведамляецца, што яго заробак складае каля 350 тысяч еўра на тыдзень.



Выступаючы ў мінулым сезоне за “Тотэнхем”, Бэйл забіў 26 мячоў і быў прызнаны найлепшым гульцом і найлепшым маладым гульцом англійскай прэм’ер-лігі сезону-2012/2013.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі