Найбуйнейшыя прадпрыемствы рыхтуюць супраціў распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі

Планы па процідзеянні распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі ўпершыню зацвердзілі на Беларускім аўтамабільным заводзе, Беларускім металургічным заводзе і Беларускай чыгунцы. Як паведамляе БелаПАН, гэта прадугледжана праектам Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа "Прафілактыка ВІЧ у сферы працы". У плане запланаваных мерапрыемстваў — прафілактыка ВІЧ-інфекцыі, падтрыманне здаровага ладу жыцця на прадпрыемствах, асобна гаворка ідзе пра правілы паводзінаў у адносінах да ВІЧ-інфікаваных. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі