Найбуйнейшыя лэйблы дазволілі бясплатна слухаць сваю музыку

Найбуйнейшыя лэйблы дазволілі музычнаму інтэрнэт-сэрвісу Spotify бясплатна трансляваць іх музыку карыстальнікам, піша The Times. Аб'ём каталога Spotify складае чатыры мільёны песень, што робіць яго параўнальным з iTunes, дзе захоўваецца больш за 10 мільёнаў трэкаў. Spotify не дазваляе запампоўваць песні, але дазваляе складаць і бясплатна праслухоўваць плэйлісты. Раз у паўгадзіны карыстальнік чуе 15-секундную рэкламу. У выпадку, калі карыстальнік не жадае слухаць рэкламу, ён можа аформіць падпіску, якая каштуе каля 10 еўра ў месяц.

Пакуль паслугі Spotify, які праходзіць бэта-тэставанне, даступныя не ва ўсіх краінах свету. Прынамсі, Расія ў іх лік не ўваходзіць. Акрамя таго, зарэгістравацца ў Spotify можна толькі па запрашэнні.

Spotify — не першы сэрвіс, які спрабуе “манетызаваць” ідэю бясплатнага праслухоўвання музыкі. У пачатку 2008 году рэсурс QTrax паабяцаў адкрыць доступ да 25-ці мільёнаў бясплатных песень. Студыі гукапісу забаранілі яму гэта рабіць. У выніку QTrax дагэтуль не запусціўся.


Фота — "Лента.ру"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі