Навумаў і Хэнлан арганізуюць дабрачынны пешы паход уздоўж Свіслачы

Дабрачынны пешы паход арганізуюць 17 кастрычніка старшыня Федэрацыі хакея Ўладзімір Навумаў і галоўны трэнер мінскага "Дынама" і нацыянальнай зборнай Беларусі Глен Хэнлан. Яны прайдуць 30 кіламетраў па новай роварнай трасе, пракладзенай уздоўж Свіслачы.  Як паведамляе БелаПАН, асноўная мэта акцыі — дапамога ў зборы сродкаў на аперацыю для двухгадовага сляпога хлопчыка Вані Цэдрыка. Паход адбудзецца ў рамках дабрачыннага праекта дынамаўскага клуба "Сонца ў кожны дом".

У пешым паходзе змогуць паўдзельнічаць усе жадаючыя. Перад пачаткам акцыі ім прапануюць набыць фірмовыя майкі "Дынама", а ўсе сабраныя грошы будуць пераведзеныя на аплату аперацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі