Навумаў будзе прасіць расійскія клубы адпусціць беларускіх хакеістаў

Старшыня Беларускай федэрацыі хакея Уладзімір Навумаў плануе асабіста звяртацца да кіраўніцтва расійскіх хакейных клубаў з просьбай не перашкаджаць беларускім легіянерам прыязджаць у нацыянальную зборную для ўдзелу ў чэмпіянаце свету.
Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў генеральны менеджэр зборных БФХ Святаслаў Кісялёў. У прыватнасці, Навумаў плануе звяртацца да кіраўнікоў омскага "Авангарда" і магнітагорскага "Металурга" — асабліва праблемных клубаў, дзе гуляюць Андрэй Мезін і Аляксей Калюжны.

У прэс-канферэнцыі таксама прымаў удзел галоўны трэнер зборнай амерыканец Курт Фрэйзер, які паведаміў, што наведаў тры матчы расійскай Суперлігі і пагаварыў з некалькімі гульцамі зборнай Беларусі. Паводле яго слоў, усе яны выказалі згоду выступаць за зборную на бліжэйшым чэмпіянаце свету.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі