Навукоўцы з ЗША: сярэдні інкубацыйны перыяд каранавіруса — 5,1 дня

cdc.gov
cdc.gov

Група даследчыкаў з Школы грамадскай аховы здароўя імя Джона Хопкінса ў ЗША ўстанавіла, што сярэдні інкубацыйны перыяд захворвання COVID-19, выкліканага вірусам SARS-CoV-2, складае 5,1 дня. Медыянны час з моманту заражэння да праявы сімптомаў COVID-19 пацвярджае больш раннія ацэнкі і апраўдвае неабходнасць 14-дзённага каранціннага перыяду, пішуць амерыканскія навукоўцы.

Даследаванне паказала, што ў каля 97,5% людзей сімптомы SARS-CoV-2 выяўляюцца на працягу 11,5 дня пасля заражэння. А на кожныя 10 тысяч чалавек, змешчаных у 14-дзённы карантын, прыходзіцца ўсяго толькі каля 100 чалавек, у якіх пасля выхаду з карантыну будуць выяўляцца сімптомы каранавіруснай інфекцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі