Навучальны працэс ва Украіне можа быць у мяшаным рэжыме

Навучальны працэс ва Украіне можа быць у мяшаным рэжыме

Навучальны працэс ва Украіне можа быць у мяшаным рэжыме. Пра гэта заявіў міністр адукацыі і навукі Сяргей Шкарлет. "Гэта будзе пэўным чынам чаргаванне вочнага з анлайн-навучаннем і дасць магчымасць кожнаму выкладчыку фармаваць пэўную чарговасць у засваенні матэрыялу",цытуе яго словы УНІАН.

Міністр кажа, што пачатак навучання будзе выключна "у рамках сітуацыі бяспекі", а "рашэнне аб удзеле ў адукацыйным працэсе будзе прымацца бацькамі". Кіраўнікі навучальных устаноў Украіны атрымалі рэкамендацыю з 1 верасня пачаць навучанне ў школах вочна. У МУС заявілі, што школы пачнуць працаваць толькі пры наяўнасці адпаведна абсталяваных сховішчаў для знаходжання там дзяцей падчас паветраных трывогаў.

Пакуль да пачатку новага навучальнага года ва Украіне гатовыя толькі 30% школ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі