Вы тут

Naviband прадставяць Беларусь на "Еўрабачанні" у Кіеве

На Еўрабачанне-2017 ад Беларусі паедзе Naviband. Трэцяя спроба музыкаў паехаць на міжнародны песенны конкурс, якую яны самі называлі апошняй, усё ж удалася. Праўда, рашэнне гледачоў і журы зусім не супала. Гледачы назвалі пераможцамі гурт "PROвокация". Журы ж аддало перавагу менавіта Naviband, "PROвокации" ― 0 балаў. У выніку сумы балаў перамаглі  Naviband. Іх песня "Гісторыя майго жыцця" была адзіным цалкам беларускамоўным трэкам з 13-ці, што гучалі ў фінале.  

20 студзеня Naviband выдалі новы альбом, які атрымаў назву "Иллюминация". Кружэлку склалі восем трэкаў, у тым ліку і прадстаўленая раней "Колыбельная", запісаная сумесна з расійскім пісьменнікам Яўгенам Грышкаўцом.

62-і Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" сёлета будзе праходзіць ў Кіеве (Украіна) з 9 па 13 траўня.