Наталля Шавель — трэцяя на параалімпійскім чэмпіянаце Еўропы па плаванні

На чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод параалімпійцаў, што праходзіць зараз у сталіцы Ісландыі — горадзе Рэйк’явік — беларуская плыўчыха Наталля Шавель заваявала бронзавы медаль. 50 метраў батэрфляем нашая спартоўка праплыла за 48,16 секунды. Першынствавала ж на гэтай дыстанцыі Інбал Швартц з Ісландыі. Яе “секунды” — 39,28 — рэкорд Еўропы. На другім месцы — расіянка Анастасія Дыядорава — 39,43, паведамляе агенцтва спартовай інфармацыі "Весь спорт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі