"Наша ніва" можа звярнуцца ў суд з-за забароны газеты ў беларускім войску

Недзяржаўны тыднёвік "Наша ніва" збіраецца звярнуцца да міністра абароны Леаніда Мальцава і падаць у суд з прычыны трох фактаў забароны вайскоўцам‑падпісчыкам атрымліваць газету. Афіцэры забараняюць атрымліваць яе і канфіскуюць з карэспандэнцыі. У прыватнасці, гэта здарылася з падпісчыкамі Франакам Вячоркам і Змітром Хведаруком, прызванымі з Мінску.

"Ніякіх законных асноваў для такіх дзеянняў няма. Гэта звычайнае выкарыстанне службовай пасады ў палітычных мэтах — асобныя афіцэры забараняюць салдатам чытаць тое, што не супадае з іхнымі ўласнымі культурнымі кодамі або палітычнымі поглядамі. Згодна ж з законамі краіны, СМІ маюць роўныя правы незалежна ад формаў уласнасці", — адзначае рэдакцыя "Нашай нівы"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі