Вы тут

"Наша Ніва": мінскага амапаўца затрымалі па артыкуле "Акт тэрарызму"

Эдуард Пестрак / СТБ

Былы інспектар аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі Мінскага АМАП Эдуард Пестрак знаходзіцца ў СІЗА КДБ ("Амерыканка"), піша "Наша Ніва". 

Па звестках выдання, яго вінавацяць па артыкуле "Акт тэрарызму", па якім летам былі масавыя затрыманні. 

Маці і жонка Пестрака адмаўляюцца размаўляць з журналістамі. 

Адзначаецца, што ў сацсетках мужчына не аб'яўляўся як мінімум з 12 жніўня. 

Эдуард Пестрак нарадзіўся ў 1983 годзе. У мінскай міліцыі служыў з 2007-га. Спярша служыў у Дэпартаменце аховы, а з 2009-га — у АМАП. Там ён пачынаў кіроўцам, потым стаў начальнікам аддзялення, а пазней — інспектарам па прафесійнай падрыхтоўцы. Пестрак вёў баявую падрыхтоўку супрацоўнікаў, бо сам ён займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА.

Як піша "Наша Ніва", затрыманне Пестрака адбылося падчас службы. Прычым затрымлівалі яго былыя вучні. Звольнілі амаўца задняй датай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.