Народнае апытанне: у беларусаў зафіксаваны ўсплёск пазітыўных чаканняў

Раніцай 27 сакавіка ў мінскім "Каскадзе" / Еўрарадыё
Раніцай 27 сакавіка ў мінскім "Каскадзе" / Еўрарадыё

Ініцыятыва "Народнае апытанне" правяла ў пачатку тыдня чарговае даследаванне настрояў "пратэстнай аўдыторыі". Як кажуць у самой кампаніі, яны зафіксавалі "значны ўсплёск пазітыўных чаканняў, звязаных з развіццём як пратэстнага руху, так і сацыяльна-палітычнай сітуацыі наогул".

"Адначасова з гэтым значна вырасла доля людзей, якія ў вырашэнні палітычнага крызісу спадзяюцца на лідараў пратэсту", — кажуць у "Народным апытанні".

Больш за палову рэспандэнтаў сказалі, што іх натхніла галасаванне на платформе "Голас", абвешчанае Святланай Ціханоўскай.

Траціна рэспандэнтаў лічаць, што мэта галасавання-пераканаць іншыя краіны ўзмацніць ціск на дзейны рэжым. Яшчэ 24% мяркуюць, што галасаванне мусіць паказаць уладам што "людзі не супакоіліся". Крыху менш (23,5%) рэспандэнтаў вераць, што апытанне стане этапам на шляху перамоваў.

"Калі падсумаваць: галасаванне на платформе "Голас" трапіла ў чаканне пратэстнай аўдыторыі аб новых спосабах ціску на дзейную ўладу — такіх, якія хай і патрабуюць асабістага ўдзелу, але не нясуць пагроз бяспецы", – падсумавалі ў "Народным апытанні".

Паводле звестак на раніцу 27 сакавіка, удзел у апытанні на платформе "Голас" узялі больш за 760 тысяч беларусаў, з іх больш за 750 тысяч выступаюць за перамовы паміж уладай і апазіцыяй пры міжнародным пасярэдніцтве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі