Вы тут

Белкавец: крэдыт у $600 млн закладзены ў бюджэт Расіі, але яшчэ не выдзелены

pixabay.com

У расійскім бюджэце на 2019 год крэдыт для Беларусі ў 600 мільёнаў долараў закладзены. Фактычна гэта азначае, што згода на яго ёсць. Але тэрмін яго выдачы — пытанне да расійскага боку. Пра гэта 16 траўня заявіў намеснік міністра фінансаў Беларусі Андрэй Белкавец, адказваючы на пытанні журналістаў. 

Раней гаварылася, быццам гэты крэдыт будзе вылучаны Беларусі ў красавіку 2019 года. 

Адначасова Беларусь вядзе перамовы з Кітаем пра вылучэнне крэдыту для рэфінансавання дзяржаўных пазык.