Намеснік дырэктара кадастравага агенцтва звольніўся з-за сітуацыі ў краіне

Намеснік дырэктара кадастравага агенцтва звольніўся з-за сітуацыі ў краіне

Намеснік дырэктара Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзмітрый Рытвінскі звольніўся з пасады ў сувязі з сітуацыяй у краіне. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

"Працу заўсёды можна знайсці, а вось сумленне, калі страціш, можна ўжо і не знайсці. Звольніўся. Уласнае рашэнне", — заявіў Рытвінскі. Ён паведаміў, што ўпершыню за апошнія 18 гадоў стаў беспрацоўным.

19 жніўня больш за 80 супрацоўнікаў Нацыянальнага кадастравага агенцтва (палова калектыву) падпісалі адкрыты ліст. Яны запатрабавалі спыніць жорсткасць і празмернае ўжыванне сілы з боку сілавікоў. Таксама яны запатрабавалі расследаваць усе выпадкі перавышэння службовых паўнамоцтваў і незаконнага ўжываня сілы супраць мірных грамадзянаў. Супрацоўнікі агенцтва выступілі за вызваленне ўсіх палівязняў, спыненне адключэння інтэрнэту і правядзенне новых прэзідэнцкіх выбараў з удзелам альтэрнатыўных кандыдатаў.

Пры невыкананні гэтых патрабаванняў супрацоўнікі агенцтва могуць абвясціць страйк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі