Надвор’е на нядзелю: дажджы і туманы

Уначы невялікія дажджы пройдуць месцамі, удзень — на большай частцы тэрыторыі. У начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі чакаюцца туманы. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеркаванага.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 7 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да плюс 4-9 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.



Ужо 25 лістапада надвор’е рэзка памяняецца: чакаецца мокры снег, па паўночна-заходняй палове месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Раніцай і ўдзень вецер узмацніцца і будзе дасягаць 15-22 метраў за секунду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі