Начальніка ДАІ сталіцы маглі зняць з-за сына, які сядзеў у СІЗА

Адстаўка начальніка Упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі сталіцы Васіля Бульбянкова можа быць звязанае з арыштам яго сына. Пра гэта паведамляе “Беларускі партызан”. У інтэрв’ю гэтаму Інтэрнэт-выданню Бульбянкоў пацвердзіў, што сын знаходзіўся ў СІЗА. Яго падазравалі ў тым, што ён ударыў жанчыну. “Але яго віны ў тым збіцці няма, і ніякіх пытанняў да яго ўжо таксама няма. Суда па гэтай справе не будзе”, — сказаў Васіль Бульбянкоў. Ён сцвярджае, што сам вырашыў пайсці на пенсію.

“Беларускі партызан” сцвярджае, што яшчэ адной прычынай адстаўкі Бульбянкова можа быць выпадак, калі ён не пагадзіўся з меркаваннем міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі