Нацбанк знізіў курс долара без таргоў на біржы

Афіцыйны курс долара, усталяваны Нацбанкам, сёння знізіўся на 60 рублёў, а курс еўра вырас на 20 рублёў. Цяпер долар паводле Нацбанка каштуе 14 620 рублёў, а еўра — 15 910 рублёў.

Адметна, што на Беларускай валютна-фондавай біржы долар і еўра сёння не таргаваліся і там іх курс не мяняўся — гэта звязана з Вялікай пятніцай, якую адзначае каталіцкая царква.

Пры  гэтым курс расійскага рубля вырас на 0,5 беларускіх рубляў і цяпер каштуе 258 беларускіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі