Курсы долара і еўра на біржы сёння не змяніліся

3 красавіка Беларуская валютна-фондавая біржа правяла таргі толькі па адной валюце — па расійскім рублі. Яго курс вырас на 0,5 беларускіх рубля і стаў 258 рублёў.

Таргі па долары і еўра ў пятніцу не праводзіліся і такім чынам іх курс не змяніўся — 14 680 і 15 890 рублёў адпаведна.

Нагадаем, што на папярэдніх таргах, якія прайшлі 2 красавіка на валютна-фондавай біржы, курс долара панізіўся на 40 рублёў і склаў 14 680, а еўра падаражэў на 70 рублёў, да 15 890 рублёў.

Расійскі рубель учора вырас на 2 беларускія і склаў 257,5 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі