Нацбанк з 14 чэрвеня зніжае стаўку рэфінансавання да 13% гадавых

Нацбанк з 14 чэрвеня зніжае стаўку рэфінансавання да 13% гадавых

Праўленне Нацбанка вырашыла з 14 чэрвеня 2017 года знізіць стаўку рэфінансавання з 14% да 13% гадавых, паведамляецца на сайце галоўнага банка краіны.

Пра гэтым стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў знізяцца з 17% да 15% гадавых, а стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці — з 9% да 8% гадавых.

Гэтае рашэнне ў Нацбанку тлумачаць станоўчых тэндэнцый у эканоміцы, павышэння яе знешняй устойлівасці, умацавання стабільнасці ў грашова-крэдытнай сферы. У прыватнасці, інфляцыя запавольваецца больш значнымі тэмпамі, чым чакалася. У красавіку 2017-га ў гадавым выяўленні прырост спажывецкіх коштаў склаў 6,3%, базавая інфляцыя — 6%. Пры гэтым у снежні 2016 года гэтыя параметры складалі адпаведна 10,6% і 10%.

Паводле прагнозаў Нацбанка, у бліжэйшыя месяцы прырост спажывецкіх коштаў захаваецца на ўзроўні крыху вышэй за 6% у гадавым выяўленні.

Станоўчымі момантамі эксперты называюць памяркоўныя тэмпы росту грашовай прапановы і спрыяльную сітуацыю на валютным рынку. 

Сёлета стаўка рэфінансавання паніжалася ўжо чатыры разы. 18 студзеня яе знізілі з 18% да 17%, 15 лютага — да 16%, 15 сакавіка — да 15% гадавых, 19 красавіка — да 14%. Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны не выключаў, што да канца года стаўка рэфінансавання можа знізіцца да 12%. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі