На Ждановічах прадпрымальнікі адзначылі сваё свята страйкам

Зранку 2 кастрычніка не працаваў будаўнічы рынак у Ждановічах. У гэты дзень у Беларусі неафіцыйна адзначаецца Дзень прадпрымальніка. З гэтай нагоды і было вырашана правесці аднадзённы страйк. Па словах арганізатаркі страйку Кацярыны Бачылы, рынак не пачаў працу ў час. Аднак пад ціскам адміністрацыі, якая абяцала пазбавіць страйкоўцаў абанементаў, многія прадпрымальнікі пачалі адчыняць свае кропкі.

nn.by