На Ждановічах канфіскавалі каву на паўмільярда рублёў

На Ждановічах канфіскавалі каву на паўмільярда рублёў

Каву амаль на паўмільярда рублёў канфіскавалі ў гандлёвым доме “Ждановічы” ў Мінску. Падатковая інспекцыя Маскоўскага раёна сталіцы правяла там пазапланавую тэматычную праверку адной з фірмаў. Як паказала праверка, кампанія дапусціла транспартаванне тавару без вызначаных заканадаўствам суправаджальных дакументаў — таварна-транспартных накладных.

Тавар агульным коштам болей як у 455 мільёнаў рублёў канфіскавалі. Фірму таксама аштрафавалі на 1,8 мільёна рублёў, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі