На забароне паставак у Расію Беларусь можа страціць 100 мільёнаў долараў

Напрыканцы лістапада Рассельгаснагляд часова забараніў увоз у Расію прадукцыі больш чым 15 беларускіх прадпрыемстваў. Па словах першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Марыніча, гэта пагражае значнымі стратамі для беларускай эканомікі. У эфіры тэлеканала СТВ ён назваў лічбу ў 100 мільёнаў долараў, інфармуе БЕЛТА.

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў ў каментарах беларускім тэлеканалам абверг заявы, быццам Беларусь рэзка нарасціла аб'ёмы паставак харчавання з імпартнай сыравіны, якая трапіла пад расійскія санкцыі. Па яго словах, імпартная малочная сыравіна склал 2,5-3% ад агульнага аб'ёму вытворчасці малака ў Беларусі. Яе пераважна перапрацоўвалі ў сыры. І гэтая прадукцыя, па словах Багданава, як паступала на беларускі рынак, так і ішла на экспарт у Расію і Казахстан.

Багданаў падкрэсліў, што сёння аб'ём паставак не перавышае ўзровень мінулага года. За студзень-кастрычнік пастаўлена 87% ад заяўленага аб'ёму. Мясной прадукцыі Беларусь прадала 79% ад квоты, рыбы — 91%.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі