Праблема касавых апаратаў, якія ўсталявала кампанія "Тусон" у гандлёвых сетках, звязаны са збоем у праграмным забеспячэнні. Пра гэта паведамляе ў сваім тг-канале Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ).
Крамам рэкамендуюць звяртацца ў кампанію "Тусон" або цэнтры тэхнічнага абслугоўвання.
Ведамства адводзіць на развязанне праблемы 10 дзён. Калі да 13 студзеня праблема застанецца, чыноўнікі просяць кампаніі паведамляць пра гэта.
Як паведамляла Еўрарадыё, збой у працы кас у шэрагу крамаў па ўсёй Беларусі зафіксавалі 2 студзеня. Сярод іншага гэта "Востраў чысціні", "ОМА", "Мацярык", "Еўраопт". Праз гэта частка крамаў не можа працаваць, а яшчэ частка працуе са значнымі абмежаваннямі. Выправіць сітуацыю не ўдалося і 3 студзеня.