На выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюза стаяць каля 1800 фураў
![На выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюза стаяць каля 1800 фураў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fury-0805.jpg.webp?itok=MYw4Pq8o)
На межах Беларусі з Еўрасаюзам па-ранейшаму стаяць вялікія чэргі з фураў, якія выязджаюць з нашай краіны, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Набольшыя чэргі ўтварыліся на мяжы з Літвой: тут сваёй чаргі на выезд чакаюць амаль 1250 вялікагрузных аўтамабіляў (па стане на 10.00). У Катлоўцы стаяць 130 фураў, у Каменным Логу — 650, у Беняконях — 264, у Прывалцы — 195.
На мяжы з Латвіяй чакаюць у чэргах 320 фураў, на мяжы з Польшчай — каля 190.
Затое на беларуска-польскай мяжы ўтварыліся значныя чэргі з легкавікоў — іх сабралося каля 370: у Брузгах — 140, у Бераставіцы — 86, у Брэсце — 100, у Дамачаве — 40 у Пясчатцы — 5.
![На выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюза стаяць каля 1800 фураў](/sites/default/files/paragraphs/image/miazha-0805.jpg)
Скрыншот з сайта Памежнага камітэта