На вуліцы Карла Маркса ў Мінску могуць прыбраць паркоўкі

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску могуць прыбраць паркоўкі

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску могуць прыбраць паркоўкі, інфармуе сайт minsknews.by. За кошт гэтага можна пашырыць пешаходныя зоны. Гаворка ідзе пра ўчастак ад вуліцы Валадарскага да Камсамольскай. 16 лістапада такі праект абмеркавалі на нарадзе з удзелам галоўнага архітэктара сталіцы.

Адзначаецца, што на сённяшні дзень на вуліцы Карла Маркса толькі адна паласа выкарыстоўваецца для руху транспарту, на іншых двух стаяць прыпаркаваныя аўтамабілі — каля паўтары сотні машын. І платная паркоўка сітуацыю не змяніла. Калі будзе вырашана паркоўкі прыбраць, застанецца адна паласа руху, усе існуючыя заезды ў двары. Эксперты кажуць, што праект можна рэалізаваць за 1-2 месяца.

"Гэта не фантастычны праект, а рэальны, — кажа галоўны архітэктар Павел Лучыновіч. — Спадзяемся, такое рашэнне зробіць з дадзенай прасторы жывы і прывабны квартал для гараджан".

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску могуць прыбраць паркоўкі
Фота: minsknews.by
На вуліцы Карла Маркса ў Мінску могуць прыбраць паркоўкі
Фота: minsknews.by
На вуліцы Карла Маркса ў Мінску могуць прыбраць паркоўкі
Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі