На вуліцах Мінска ўсталявана некалькі сотняў імітатараў вымярэння хуткасці

Некалькі сотняў імітатараў вымярэння хуткасці "Цень" усталявана на вуліцах беларускай сталіцы. Макеты вымяральнікаў хуткасці фіксуюцца антырадарамі, таму кіроўцы не здолеюць адрозніць іх ад сапраўдных. Па словах старэйшага інспектара ўпраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Мікалая Ігнатовіча, насамрэч гэтае абсталяванне не вымярае хуткасць, а стварае эфект фіксацыі, прымушаючы кіроўцаў выконваць правілы.

"Интерфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі