Вы тут

На ўсходзе Германіі адбыўся другі за дзень узброены напад

Нямецкая паліцыя ў раёне Відэрсдорф / Reuters

На ўсходзе Германіі адбыўся другі за дзень узброены напад. На гэты раз страляніна пачалася ў горадзе Ландсберг — за 15 км ад Гале, дзе сёння быў здзейснены ўзброены напад на сінагогу, піша РБК.

Паведамляецца, што ў Ландсбергу злачынцы, якія ўцякала з месца нападу на сінагогу, напалі на таксоўца і паспрабавалі забраць у яго машыну. Кіроўца супраціўляўся і быў паранены. Інцыдэнт адбыўся ў раёне Відэрсдорф. 

Паліцыя рэкамендавала мясцовым жыхарам не пакідаць свае дамы. 

У сацсетках паліцыя паліцыя паведаміла, што пасля страляніны быў затрыманы адзін чалавек. 

Страляніна каля сінагогі ў Гале адбылася ў іўдзейскае свята Ём Кіпур. Злачынцы адкрылі страляніну і кінулі гранату ў габрэйскія могілкі каля сінагогі. Пры здарэнні загінулі два чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.