На ўліку ў анколагаў стаіць паўмільёна беларусаў

На ўліку ў анкалагічных дыспансерах Беларусі стаіць каля паўмільёна чалавек. Пра гэта паведаміў 28 студзеня дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Алег Суконка.

Паводле яго слоў, колькасць хворых на рак штогод узрастае. У 2014 годзе выяўлена 43 210 новых выпадкаў, а сёлета чакаецца 44 210 выпадкаў.

Але пры гэтым за апошнія дзесяць год на 12% знізілася смяротнасць ад анкалагічных хваробаў. Спецыяліст адзначае, што ў Беларусі развіваюцца даследаванні, якія дазваляюць шукаць індывідуальны падыход да лекавання злаякасных новаўтварэнняў. Ужо ў бліжэйшыя 10-15 гадоў кожнаму анкалагічнаму пацыенту будуць падбіраць такое лекаванне, якое складзенае ў адпаведнасці з яго малекулярна-генетычнымі характарыстыкамі, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі